Віншаванне рэктара Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Паважаныя ветэраны, супрацоўнікі і навучэнцы!
Ад усёй душы віншую з самым дарагім для ўсіх нас вясновым святам – з Днём Перамогі. Сёлета спаўняецца 79 гадоў з моманту завяршэння Вялікай Айчыннай вайны – самай кровапралітнай і разбуральнай вайны ў гісторыі чалавецтва, якая доўжылася 1418 дзён і начэй.
9 траўня – святая дата, якая аб'ядноўвае мільёны жыхароў нашай дзяржавы. Яна напаўняе свет радасцю, дае сілы і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. У ёй – уся моц, сіла духу і веліч людзей, якія абаранілі свабоду і незалежнасць роднай краіны, якія паднялі з руін гарады і вёскі.
Дзень Перамогі – гэта даніна павагі абаронцам Айчыны, людзям старэйшага пакалення, усім, хто вынес вайну на ўласных плячах. Мужнасць, гераізм, гонар, стойкасць, любоў да Радзімы дапамаглі выстаяць у цяжкіх выпрабаваннях, якія выпалі на долю пакалення пераможцаў.
У гэты знамянальны дзень хочацца пажадаць усім моцнага здароўя. Няхай побач будуць толькі добрыя і шчырыя людзі. Няхай у нас над галавой заўсёды будзе яснае неба і яркае сонца!
Нізкі паклон нашым ветэранам за тое, што яны зрабілі для нас!
Член-карэспандэнт Нацыянальный акадэміі навук,
доктар медыцынскіх навук, прафесар
Сяргей Пятровіч Рубніковіч
Фота мае ілюстрацыйны характар