Пра ўніверсітэт
Вядучая ўстанова вышэйшай медыцынскай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, якая мае заслужаны міжнародны аўтарытэт і прызнанне.
Пачатак гісторыі датуецца 1921 годам, калі было абвешчана пра адкрыццё медыцынскага факультэта.
Сёння адукацыйны працэс ва ўніверсітэце арганізаваны на 7 факультэтах: лячэбным; стаматалагічным; педыятрычным; медыка-прафілактычным; фармацэўтычным; медыцынскім факультэце замежных навучэнцаў; прафарыентацыі і даўніверсітэцкай падрыхтоўкі; павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў і 2 інстытутах: ваенна-медыцынскім інстытуце і інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя. Ва ўніверсітэце навучаюцца звыш 7000 студэнтаў, аспірантаў, клінічных ардынатараў, у тым ліку звыш чым 2000 замежных грамадзян з больш за 50 краін свету атрымліваюць адукацыю на рускай і англійскай мовах.
Фотагалерэя