Установа адукацыі

«Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»

Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт - вядучая ўстанова вышэйшай медыцынскай адукацыі Рэспублікі Беларусь, якая мае заслужаны міжнародны аўтарытэт і прызнанне. Пачатак яго гісторыі датуецца 1921 годам, калі было абвешчана аб адкрыцці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у склад якога ў той час уваходзіў і медыцынскі факультэт.

У адукацыйным працэсе актыўна выкарыстоўваюцца сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі і элементы дыстанцыйнага навучання: электронныя вучэбна-метадычныя комплексы ў сістэме Moodle на рускай і англійскай мовах; электронны часопіс уліку акадэмічнай паспяховасці студэнтаў; электронны дэканат; электронны студэнцкі білет; рэпазітар, які ўключае больш за 30000 паўнатэкставых дакументаў па ўсіх дысцыплінах, якія вывучаюцца; інтэрактыўныя дошкі, анатамічны стол; сістэмы інтэрактыўнага галасавання ў аўдыторыях; інтранэт-сайты для работнікаў і студэнтаў універсітэта, асабісты кабінет студэнта. Маецца доступ на медыцынскія сайты Інтэрнета; створаны відэаархіў унікальных і высокатэхналагічных аперацый для вывучэння хірургічных умяшанняў і новых дыягнастычных методык, рэалізаваны праекты па трансляцыі ходу аперацыі з аперацыйных блокаў у навучальныя аўдыторыі кафедр хірургічнага профілю.

Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт у лічбах

1550+
выкладчыкаў
высокай кваліфікацыі
Выкарыстоўваюцца сучасныя інармацыйныя тэхналогіі і элементы дыстанцыйнага навучання
7000+
студэнтаў
выбралі БДМУ
Дыплом нашага ўніверсітэта — залог атрымання якаснай медыцынскай адукацыі.
50+
краін свету
прадстаўлена сярод нашых студэнтаў
БДМУ уключаны ў базу Сусветнай дырэкторыі медыцынскіх школ (World Directory of Medical Schools)
71
кафедра
42 з якіх - клінічныя
Практыка-арыентаваны падыход, сучаснае сімуляцыйнае абсталяванне ў лабараторыях практычнага навучання
70+
клінічных баз
РНПЦ, бальніцы, паліклінікі
Шматпрофільныя лячэбныя і прафілактычныя ўстановы па аказанні медыцынскай дапамогі грамадзянам
2000+
замежных студэнтаў
Атрымліваюць у нашым універсітэце  якасную медыцынскую адукацыю

Міжнароднае партнёрства

Усведамляючы важнасць удзелу ў сусветным адукацыйным і навуковым працэсах, Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт праводзіць актыўную працу па ўсталяванні новых партнёрскіх сувязяў і развіццю міжнароднага супрацоўніцтва з замежнымі ўніверсітэтамі, навукова-практычнымі цэнтрамі і міжнароднымі арганізацыямі з больш як 25 краін. Асноўнымі задачамі шматбаковага партнёрства з замежнымі ўніверсітэтамі з'яўляюцца: развіццё і ўдасканаленне адукацыйных тэхналогій і методык навучання, абмен педагагічным, навуковым і клінічным вопытам; навукова-практычнае супрацоўніцтва па актуальных праблемах медыцыны і фармацыі.

Універсітэт супрацоўнічае і абменьваецца інфармацыяй па актуальных пытаннях вышэйшай медыцынскай адукацыі з Сусветнай федэрацыяй медыцынскай адукацыі (WFME), Міжнароднай асацыяцыяй універсітэтаў (IAU), Незалежным агенцтвам акрэдытацыі і рэйтынгу (IAAR); па актуальных праблемах аховы здароўя - з Фондам ААН у галіне народанасельніцтва (UNFPA) і краінавым офісам Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ (WHO Country Office, Belarus); у навуковай, адукацыйнай і медыцынскай сферах - з Універсальнай навукова-адукацыйнай сеткай (USERN) і іншымі міжнароднымі арганізацыямі. Інфармацыя аб Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце размешчана ў Сусветным каталогу медыцынскіх школ - World Directory of Medical Schools.

Навукова-даследчая частка (НДЧ)

Структурным падраздзяленнем універсітэта, якое забяспечвае арганізацыю, каардынацыю і ажыццяўленне навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ўніверсітэта і кіраванне ёю, з'яўляецца навукова-даследчая частка (НДЧ).

НДЧ арганізавана ў 2012 годзе на базе Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі, гісторыя якой пачалася ў 1952 годзе. У склад НДЧ уваходзяць 4 навуковыя лабараторыі, больш за 20 навуковых груп, іншыя структурныя падраздзяленні, якія забяспечваюць арганізацыю, каардынацыю і ажыццяўленне навуковай, навукова-тэхнічнай або інавацыйнай дзейнасці ўніверсітэта.

Па аб'ёмах выкананых навуковых даследаванняў, узроўню матэрыяльна-тэхнічнага абсталявання і кадраваму складу НДЧ універсітэта супастаўная з галіновым навукова-даследчым інстытутам. Штогод супрацоўнікамі ўніверсітэта выконваецца больш за 120 навукова-даследчых работ, вынікам рэалізацыі якіх з'яўляюцца новыя метады аказання медыцынскай дапамогі, якія ўкараняюцца ў практычную ахову здароўя рэспублікі, і новыя веды, якія выкарыстоўваюцца ў адукацыйным працэсе і пры падрыхтоўцы вучэбнай літаратуры.

29
навукова-педагагічных школ
Навукова-педагагічныя школы па медыка-біялагічным і клінічным дысцыплінам
42
навуковыя спецыяльнасці
медыцынскага і біялагічнага профілю
Падрыхтоўка кандыдатаў і дактароў навук у аспірантуры і дактарантуры ўніверсітэта на высокім узроўні
9
Саветаў па абароне дысертацый
Функцыянуе ва ўніверсітэце па 20 спецыяльнасцях медыцынскай і біялагічнай галін навукі

Прыярытэтам НДЧ з'яўляюцца правядзенне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і распрацовак, клінічная апрабацыя іх вынікаў, укараненне інавацыйных медыцынскіх і фармацэўтычных тэхналогій у практычную ахову здароўя, а таксама падрыхтоўка навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі.

Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці адпавядаюць профілі падрыхтоўкі на ўсіх факультэтах. Яны ахопліваюць шырокае кола навуковых праблем клінікі ўнутраных і хірургічных хвароб, педыятрыі, стаматалогіі, прафілактычнай медыцыны, аховы асяроддзя пасялення чалавека, фармацыі і ваенна-медыцынскай справы.

У навукова-даследчай рабоце на большасці кафедраў універсітэта ўдзельнічаюць больш за тысячу студэнтаў. Добрай традыцыяй студэнцкага навуковага таварыства стала правядзенне штогадовых канферэнцый з публікацыяй вынікаў даследаванняў маладых вучоных, якія вось ужо тры гады з'яўляюцца бясспрэчнымі лідэрамі Рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ.

Прафесарскі кансультацыйны цэнтр універсітэта аказвае медыцынскія паслугі на платнай аснове грамадзянам Рэспублікі Беларусь і замежным грамадзянам больш як па 20 урачэбных спецыяльнасцях.

Музей гісторыі МДМІ/БДМУ