Арганізацыя адукацыйнага працэсу
Навучанне ва ўніверсітэце ажыццяўляецца на 73 кафедрах (29 – тэарэтычнага профілю, 44 – клінічнага). Навучальныя заняткі па клінічных і спецыяльных дысцыплінах арганізаваны больш як на 70 базах устаноў аховы здароўя і навукова-практычных цэнтраў г.Мінска.
Адукацыйныя тэхналогіі і рэсурсы
Ва ўніверсітэце актыўна ўкараняюцца інавацыйныя адукацыйныя тэхналогіі. Створаны і шырока выкарыстоўваецца відэаархіў унікальных і высокатэхналагічных аперацый. Кафедры абсталяваны мультымедыйнымі праектарамі і тэлевізарамі для дэманстрацыі медыякантэнту. У бібліятэцы арганізаваны доступ да паўнатэкставых каталогаў вядучых часопісаў па розных напрамках медыцыны.
Вучэбна-праграмная дакументацыя
Вучэбна-праграмная дакументацыя вышэйшай адукацыі: адукацыйныя стандарты, вучэбныя планы па спецыяльнасцях, вучэбныя праграмы па навучальных дысцыплінах, курсаў па выбары, факультатыўных дысцыплін і інш.